Дэмакратыя ва Украіне. Погляд звонку (відэа)
Адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі днямі быў у Кіеве, дзе стаў сведкам суду над лідаркай партыі “Батьківщина” Юліяй Цімашэнкай – самай гучнай падзеі украінскай палітыкі.
“Відавочна, сітуацыя з правамі чалавека і дмакратыяй у краіне адрозніваецца ад беларускай. Пры гэтым той факт, што справа над Юляй Цімашэнкай з’яўляецца палітычнай і яе правы парушаюцца, не выклікае сумневаў. Але ж намётвае мястчэка яе прыхільнікаў у Кіеве стаіць на ўсіх законных падставах, яго ніхто не разганяе. У гэтым плане Беларусі ёсць куды імкнуцца. Але я спадзяюся, што ў хуткім часе ўжо Ўкраіна будзе браць прыклад з дэмакратычнай Беларусі”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.