Магілёўскія сябры БХД адзначылі 20-я ўгодкі аднаўлення незалежнасці Беларусі

25 жніўня 2011 16:20  |  Палітыка

Магілёўскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” 25 жніўня адзначылі 20-ю гадавіну надання  дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі сілы канстытуцыйнага закону. Пра гэта паведаміла каардынатарка аргкамітэту БХД у Магілёве Тацяна Шамбалава.

 

Сябры БХД, у прыватнасці, усклалі кветкі да Магілёўскага абласнога краязнаўчага музею, дзе ў 1918 годзе адбыўся вялікі прадстаўнічы сход, на якім магілёўцы прынялі рашэнне аб падтрымцы ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

“Гэтая акцыя з’яўляецца сімвалічнай. Яна смвалізуе пераемнасць паміж рознымі прадстаўнікамі змагароў за незалежную Беларусь, пераемнасць ідэй незалежнасці”, – адзначыла Тацяна Шамбалава.

Болей навін