“ЛАД” і Мінгандлю не збіраюцца зачыняць “Бітву экстрасэнсаў” (фота)

29 жніўня 2011 13:00  |  Грамадства

Гомельскія вернікі атрымалі адказ ад уладаў на сваю просьбу адмяніць паказ праграмы “Бітва экстрасэнсаў”. Як адзначыў пробашч касцёла Нараджэння Божай Маці ксёндз Славамір Ласкоўскі, гэта праграма накладае адмоўны адбітак на псіхічнае здароўе грамадзян, асабліва у нашай сённяшняй няпростай сітуацыі.

 

Акрамя гэтага, хрысціяне ўгледзелі у складзе”Бітвы экстрасэнсаў” скрытую рэкламу паслуг экстрасенсаў, што супярэчыць абзацу сёмаму артыкула 2 “Закона аб рэкламе” Рэспублікі Беларусь”.  

 

Пасля звароту ў камітэт дзяржкантролю, той пераадрасаваў яго ў Міністэрства інфармацыі, якое ў сваю чаргу скіравала зварот у Міністэрства гандлю. Адтуль прыйшоу адказ, што скрытай рэкламы і яе элементаў у “Бітве экстрасенсаў” няма! “Хто ведае, чаму няма, калі яны там ёсць?”, – адзначыў ініцыятар збору подпісаў.

 

Больш за тое, кіраўніцтва тэлеканалу “Лад” лічыць, што не абавязана сачыць за хрысціянскім выхаваннем дзяцей, і ўсклала гэты абавязак выключна на сям’ю, заявіўшы, што яны “ўправе адмежаваць сваіх дзяцей ад прагляду тых ці іншых праграм”. Апроч таго, галощны дырэктар тэлеканалу Сяргей Кухто паведамищ, што “Бітва экстрасэнсаў” з’яўляецца адной з самых рэйтынгавых і рэнтабельных на канале.

 

 "ЛАД" і Мінгандлю не збіраюцца зачыняць "Бітву экстрасэнсаў" (фота)

 "ЛАД" і Мінгандлю не збіраюцца зачыняць "Бітву экстрасэнсаў" (фота)

Болей навін