Пасля пачатку онлайн-збору подпісаў узніклі праблемы ў сайту БХД
У сераду, 31 жніўня, на наступны дзень пасля пачатку онлайн-збору подпісаў узніклі праблемы з доступам да сайту БХД.
Праблемы ўзніклі на серверы, на якім разьмяшчаецца сайт БХД. Што стала прычынай збою: тэхнічныя непаладкі, ці нечае вонкавае ўмяшальніцтва – невядома. Служба тэхнічнай падтрымкі сайту не выключае абедзвюх версій.
На дадзены момант сайт цалкам узнавіў сваю працу. Прыносім свае прабачэнні за ўзніклыя нязручнасці.