Рымашэўскі: Перамовы магчымыя толькі пры ўмове вызваленьня ўсіх палітзьняволеных

30 жніўня 2011 19:44  |  БХД

З ініцыятывы Аб’яднанай грамадзянскай партыі прадстаўнікі розных палітычных партыяў і рухаў — Партыі БНФ, Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», аргкамітэту па стварэньні БХД, кампаніі «Гавары праўду», руху «За свабоду» — абмеркавалі ўмовы і магчымасьці правядзеньня круглага стала з уладамі.

Пра вынікі перамоваў распавёў старшыня аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Віталь Рымашэўскі:

«Сёньня патрэбныя ня круглыя сталы, а прамыя перамовы: апазыцыя і ўлада. І гэтыя перамовы магчымыя толькі пры ўмове вызваленьня ўсіх без выключэньня палітычных вязьняў і зьняцьця судзімасьці з усіх, хто быў асуджаны безь віны. Толькі пасьля гэтага магчымыя перамовы. Таксама вызначаныя і тэмы перамоваў, прыярытэтныя кірункі, па якіх неабходныя тэрміновыя рэформы для выхаду Беларусі з крызісу. Я нагадаю, што гэта свабода сродкаў масавай інфармацыі, усё, што зьвязана з палітычнымі партыямі і грамадзкімі аб’яднаньнямі, свабодныя выбары. І эканамічныя рэформы. Гэта ўсё трэба рабіць паралельна. Але перадусім — вызваленьне палітвязьняў. Агульная пазыцыя такая».

Болей навін