Другі раз запар адвакат сустрэўся з Дашкевічам

01 верасня 2011 12:32  |  Палітыка

31 жніўня палітвязьня Зьмітра Дашкевіча горацкай калёніі наведаў адвакат. Пасьля гучнай інфармацыі ў СМІ аб перасьледзе Дашкевіча ў турме адвакат у чарговы раз здолеў сустрэцца з падабаронным. Перашкодаў гэтым разам не было.

 

Зьміцер Дашкевіч размаўляў з адвакатам праз шкло па тэлефоне й здолеў паведаміць, што сытуацыя ў калёніі цяпер задавальняючая. “Спадзяюся, усё нармалізуецца,” —  кажа Зьміцер Дашкевіч.Як паведаміў адвакат, настрой у Зьмітра бадзёры. Аднак яму пакуль не даюць азнаёміцца з асабістай справаю. Зьняволены старшыня МФ Зьміцер Дашкевіч да 10 верасьня будзе знаходзіцца ў ПКТ (памяшканьні камэрнага тыпу).

 

Дашкевіч зьбіраецца накіраваць заяву ў КДБ і Маскоўскі суд г. Менску з патрабаваньнем вяртаньня пашпарта, каторы ‘згубіўся’ падчас ператрусаў пасьля падзеяў 19 сьнежня. Такую ж заяву лідэр МФ плянуе накіраваць на імя сьледчага Сукала А.В. у Сьледчае ўпраўленьне папярэднягя расьследаваньня ГУУС Мінгарвыканкаму.

 

Нагадаем, дагэтуль да палітвязьня 5 разоў запар не пускалі адваката. З патрабаваньнем дапусьціць адваката да Зьмітра маладафронтаўцы ладзілі пікет ля сьцена калёніі. 30 жніўня ў Менску была праведзена надзвычайная канфэрэнцыя з нагоды катаваньня палітвязьняў у турмах.

Болей навін