Магілёўская абласная пракуратура адказала на просьбу вызваліць палітвязняў
Магілёўскія дэмакратычныя актывісты атрымалі адказ з абласной пракуратуры на просьбу вызваліць палітвязняў, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі вобласці. “Адказ, датаваны 30 жніўня, умясціўся ў 3,5 радкі. У ім паведамляецца, што заяву перанакірвалі ў Дэпартамент выканання пакарання па Магілёўскай вобласці, які і дашле адказ”, – адзначыла магілёўская каардынатарка аргкамітэту БХД Тацяна Шамбалава.
“Улады перакідваюць нашу заяву з адной установы ў іншую У кожным разе чакаць ад іх нейкага адказу, большага за адпіску ў 3,5 радкі не выпадае”, – адзначыла яна.
У сваю чаргу дэмакратычныя актывісты 30 жніўня правялі сход Магілёўскага абласнога грамадскага камітэту па дапамозе палітвязням. Яго ўдзельнікі падалі заўяку на правядзенне ў Магілёве пікету ў падтрымку палітвязняў.
“На гэты раз мы замаўлялі пікет у дазволеным месцы. Паглядзім, якую прычыну яны прыдумаюць на гэты раз”, – падкрэсліла Тацяна Шамбалава.