У Менску адбыўся сход гарадскога актыву БХД (Фота)
У Менску 1 верасня адбыўся сход гарадскіх актывістаў аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. З кіраўніцтва аргкамітэту на сходзе прысутнічалі сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і каардынатарка Менскага аргкамітэта Ірына Логвін.
Удзельнікі сходу абмеркавалі бягучую сітуацыю ў краіне, сітуацыю з палітвязнямі, а таксама далейшую дзейнасць гарадской суполкі БХД.