Svobodné Bělorusko заклікала ўлады Чэхіі змагацца за беларускіх палітвязняў
Чэшская недзяржаўная арганізацыя „Svobodné Bělorusko“ („Свабодная Беларусь”) заклікала змагацца за павагу правоў чалавека і палітвязняў у Беларусі міністра ўнутраных спраў ЧР Яна Кубіцу, міністра замежных справаў ЧР Карла Шварцэнберга, міністра юстыцыі ЧР д-р Іржы Поспішыла і прэм’ер-міністра Пятра Нечаса.
У тэксце заявы, між іншым, гаворыцца:
“Паважаны спадар прэм’ер-міністр, паважаныя міністры ўрада Чэшскай Рэспублікі, мы просім і заклікаем вас, як прадстаўнікоў найвышэйшага выканаўчага органа Чэшскай Рэспублікі, каб вы ад беларускага ўрада і сваіх беларускіх калег патрабавалі:
- Неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных.
- Выкананне беларускага заканадаўства і забеспячэнне яго выканання ў турмах.
- Павагу да правоў вязняў, замацаваных у беларускай прававой сістэме.
- Спыненне выкарыстання бессэнсоўных незаконных пакаранняў.
- Спыненне пераследу зняволеных і жорсткага абыходжання з імі.
- Забеспячэнне прафесійнай медыцынскай дапамогі і рэабілітацыі для Змітра Бандаренкі.”
Заклік тычыцца ўсіх палітвязняў, а асабліва Змітра Дашкевіча, Мікіты Ліхавіда і Змітра Бандаренкі.
Заклік падтрымалі 22 чалавекі, сярод якіх некалькі пастараў пратэстанцкіх цэркваў, настаўнікаў, прадпрымальнік і пенсіянеры.
Зыходны тэкст заявы можна знайсці на сайце „Свабоднай Беларусі” http://www.svobodnebelorusko.cz/aktuality/vyzva-k-zasazeni-se-o-dodrzovani-lidskych-prav-politickych-veznu-v-belorusku