БХД выказвае спачуванні ў сувязі з гібеллю гульцоў ХК “Лакаматыў”

07 верасня 2011 19:52  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выказвае шчырыя спачуванні сваякам і блізкім загінулых пасажыраў ЯК-42, які разбіўся ў Яраслаўскай вобласці Расіі.

 

У выніку авіякатастрофы загінула 43 чалавекі, у тым ліку 36 гульцоў ХК “Лакаматыў”, якія ляцелі ў Менск на матч супраць мясцовага “Дынама”. Сярод загінулых два беларусы – адзін з лепшых гульцоў нацыянальнай зборнай Беларусі Руслан Салей і форвард Сяргей Астапчук. У Руслана Салея засталася жонка і трое дзяцей.

 

Сябры БХД смуткуюць з прычыны гібелі ўсіх пасажыраў самалёту і моляцца за іх і іхныя сем’і.

Болей навін