Дзень Беларускай Вайсковай Славы ў Варшаве (Фота)

09 верасня 2011 09:45  |  Навіны

8 верасня 2011 г. у Варшаве прайшло традыцыйнае святкаванне Дня Беларускай Вайсковай Славы.

Сабраўшыся ў цэнтры Варшавы каля помніка дэ Голю беларусы, якія жывуць у Варшаве, разгарнулі нацыянальную сімболіку. Пасля ўступнай прамовы сябра Нацыянальнай Рады БХД і кіраўніка руху «Беларуская Нацыянальная Памяць» Анатоля Міхнаўца пачалося шэсце праз цэнтральныя вуліцы Варшавы. Гэтым шэсцем беларусы аддалі даніну павагі тым, хто абараняў Беларусь на працягу ўсёй яе гісторыі.

На месцы гібелі генерала Станіслава Булак-Булаховіча Анатоль Міхнавец выступіў з прамовай прысвечанай Дню Беларускай Вайсковай Славы.

«Сама дата 8 верасня звязаная з перамогай войскаў Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Канстанціна Астрожскага. У 1514 годзе на Крапівенскім полі літвінскія войскі разбілі шматлікае маскоўскае войска, якое перавышала войскі ВКЛ у тры разы, спыніўшы гэтым знішчэнне Вялікага Княства Літоўскага.

З 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў Беларусі гэтае свята адзначаюць як Дзень Беларускай Вайсковай Славы. Сярод мноства іншых бітваў, менавіта гэтая носіць тытул Дня Беларускай Вайсковай Славы, таму што яна была паваротнай ў нашай гісторыі. Менавіта пасля гэтай бітвы спынілася акупацыя з усходу.

Сённяшняе шэсце ў Варшаве набыло ўжо традыцыйны характар. Рух «Беларуская Нацыянальная Памяць» арганізоўвае яго з 2006 года. Большасць удзельнікаў акцыі – гэта студэнты, якія навучаюцца на праграме ім. К. Каліноўскага. »- Пракаментаваў Анатоль Міхнавец.

Жыхары Варшавы віталі беларусаў сігналамі з машын і пляскалі ў ладкі ў знак салідарнасці і падтрымкі. На Варшаўскіх вуліцах гучалі лозунгі «Жыве Беларусь», гэтыя ж лозунгі гучалі і на польскай мове.

У заключнай частцы ўдзельнікі акцыі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ўсіх тых хто аддаў свае жыцці за свабодную Беларусь, а гэтак жа загінуўшых ў нядаўняй катастрофе беларускіх хакеістаў.

У завяршэнні Ігар Коктыш выступіў са сваёй новай песняй – «Мой выбар Свабода».

Болей навін