Зьмітра Дашкевіча будуць судзіць у калёніі, каб накіраваць у турму
Палітзьняволенага лідэра “Маладога Фронту” Зьмітра Дашкевіча, як “злоснага парушальніка”, могуць накіраваць у турму закрытага тыпу. Гэта можа быць вынікам суду, які адбудзецца ў Горацкай калёніі ў аўторак 13 верасьня.
Пра гэта прэс-службе МФ 9 верасьня паведаміла Наста Палажанка. Адвакату Дашкевіча прыйшло паведамленьне, у якім пазначана, што 13 верасьня ўнутры калёніі адбудзецца судовае паседжаньне. Будзе разглядацца пытаньне зьмены месца адбыцьця пакаранньня ў сувязі са статусам Зьмітра Дашкевіча — “злосны парушальнік рэжыму унутранага ўтрыманьня”.
Як мяркуе Наста Палажанка, судовае паседжаньне ў калёніі ладзіцца, каб перавесьці Зьмітра Дашкевіча ў так званую “крытку” — турму закрытага тыпу.
Калі Дашкевіча прызнаюць парушальнікам, палітвязьня, верагодна, перавядуць у турму закрытага тыпу ў Гародні.