«Напярэдадні маючага адбыцца суду над Зьмітром вельмі важна прыцягнуць максімальную ўвагу да прававога свавольства ў дачыненьні да яго, бо відавочна, што хлопца проста хочуць маральна зламаць. Варта ўлічваць, што ў “месцах ня гэтак аддаленых” значыць па загадзе адміністрацыі мыць прыбіральні. Казаць аб парушэньні рэжыму адбываньня пакараньня тут нельга. Гэта правакацыя», – пракаментаваў Анатоль Міхнавец, каардынатар міжнароднага супрацоўніцтва «Зьвязу для дэмакратыі ў Беларусі» і сябра Нацыянальна Рады БХД, які і выступіў арганізатарам гэтай акцыі.
Актывісты ЗДБ заклікалі людзей распаўсюджваць інфармацыю сярод сваіх блізкіх, пісаць у Генэральную пракуратуру Беларусі, не заставацца абыякавымі.
«Па-першае, я сам быў у месцах зьняволеньня і выдатна разумею, што адбываецца вакол Зьміцера. Гэтая сітуацыя небяспечная яшчэ і тым, што такое частае “наведваньне” карцэра можа незваротна паўплываць на яго здароўе, гэта не кажучы ўжо пра псіхічнаю нагрузку. Па-другое, што не менш важна, мы павінны ня толькі пасьмяротна шанаваць нашых герояў, але і ўсімі сіламі дапамагаць ім у нашай агульнай барацьбе. Салідарнасьць у такой сітуацыі – гэта маральны абавязак кожнага Беларуса!» – кажа суарганізатар акцыі Ігар Коктыш.
Нагадаем, што 13 верасьня 2011 году ў Горацкай калёніі адбудзецца суд над Зьмітром Дашкевічам, афіцыйнай нагодай якога вылучаная недарэчная вэрсія аб сыстэматычным парушэньні рэжыму адбываньня пакараньня.