17 верасня адбудзецца Нацыянальная Рада БХД
У суботу, 17 верасня, адбудзецца пашыраная Нацыянальная Рада аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.
Удзел у Радзе прыме кіраўніцтва БХД, сябры Нацыянальнай Рады, новыя рэгіянальныя лідары, якія паказалі свае лідарскія здольнасці падчас і пасля выбарчай кампаніі.
На Нацыянальнай Радзе плануецца абмеркаваць агульную палітычную сітуацыю ў краіне, пытанне бягучай дзейнасці БХД, правядзенне шэрагу кампаній і акцый.
Нацыянальная Рада пачнецца аб 11:30 па адрасе Менск, вул. Крапоткіна 93А, паверх 4, пакой 16. Па сканчэнні паседжання ў суботу і нядзелю адбудуцца семінары для сяброў і прыхільнікаў БХД, у якія будуць закранутыя аспекты ідэалогіі і прынцыпы дзейнасці хрысціянскай дэмакратыі.