Маладыя хрысціянскія дэмакраты ўзялі ўдзел у “Перамозе” пад Воршай (Фота)

13 верасня 2011 08:51  |  БХД

У выходныя 10-11 верасьня ў гонар Дня беларускай вайсковай славы на беразе Дняпра непадалёк ад месца гістарычнай бітвы пад Воршай 1514 года адбылася моладзевая гульня “Перамога”. У гульні прыймалі ўдзел розныя моладзевыя нефармальныя суполкі зь Менску і Гомеля. Аднымі з удзельнікаў былі і Маладыя хрысціянскія дэмакраты.

Як распавяла прэс-службе БХД лідэр МХД Любоў Каменева, мэтай гульні было ў такі незвычайны спосаб распавесці моладзі пра гэтую знакавую падзею беларускай гісторыі:

“Дзякуючы гульні многія маладыя людзі ўпершыню даведаліся пра бітву пад Воршай 1514 года, яе значнасць у гісторыі Беларусі і для беларускай ідэнтычнасці. Мы хацелі паспрабаваць заглыбіць моладзь у гістарычны кантэкст, каб яны адчулі сябе ўдзельнікамі гэтай легендарнай бітвы. Менавіта таму і прыехалі сюды, амаль на месца падзеяў паўтысячагадовай даўніны.

У нас было 2 замаскіраваныя лагеры ў розных канцах леса, быццам бы 2 вайсковыя табары, падыходы да гэтых лагероў былі абароненыя рознымі пасткамі. Выведкі супернікаў шукалі лагеры адзін аднога, беручы пры гэтым ў палон вартавых. Затым быў штурм аднаго з лагероў. А напрыканцы ранейшыя супернікі, заключыўшы мір, разам ля вогнішча слухалі падрыхтаваны маладымі гісторыкамі аповяд пра сапраўдную бітву пад Воршай.

На жаль, на гульню сабралася не так шмат людзей, як планавалася, былі недахопы ў арганізацыі, але насамрэч ўсім было весела і цікава. А ўвогуле, гэта толькі першая спроба, спадзяюся, у наступным годзе ўсё атрымаецца яшчэ лепш.”

Фота Марысі Тульжанковай

Маладыя хрысціянскія дэмакраты ўзялі ўдзел у "Перамозе" пад Воршай (Фота)

Болей навін