Змітра Шурхая завочна асудзілі на 10 сутак арышту (Фота)

13 верасня 2011 12:27  |  Галоўныя навіны

Каардынатар аргкамітэту БХД па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай атрымаў па пошце  пастанову з суду Горацкага раёну Магілёўскай вобласці, згодна з якой ён павінен адседзець 10 сутак арышту. Суддзя Ірына Чаплыгіна даручыла выкананьне прысуду РАУС Іванаўскага раёну, у якім прапісаны Зміцер Шурхай.

 

Прысуд быў вынесены завочна, паколькі актывіст на судзе не прысутнічаў і прасіў перанесці яго ў Берасце. “Рашэнне суду якраз такое, як і абяцала суддзя. Канечне, была нейкая вера, што праўда пераможа, але, што ёсць, тое ёсць”, – адзначыў Зміцер Шурхай.

 

“Аб сваім учынку ў Горках я не шкадую. Я дапамгаў свайму сябру Змітру Дашкевічу, бо яму пагражала небяспека. Лічу, што мы мелі права на тэрміновы пратэст. Часу, каб загадзя падаць заяўку на правядзенне пікету, у нас не было. Таму мы мелі права на тэрміновы пратэст. Я мяркую абскарджваць гэты прысуд на працягу 5 дзён”, – паведаміў актывіст.

Нагадаем, што Змітра Шурхая разам з іншымі затрымалі ў Горках 2 жніўня падчас акцыі салідарнасці са Змітром Дашкевічам, які ўтрымліваецца ў мясцовай калоніі і да якого напрацягу доўгага часу не пускалі адваката.

Змітра Шурхая завочна асудзілі на 10 сутак арышту (Фота)Змітра Шурхая завочна асудзілі на 10 сутак арышту (Фота)

Болей навін