У Берасці затрымалі Змітра Шурхая

14 верасня 2011 13:51  |  Палітыка

У Берасці затрыманы абласны каардынатар аргкамітэту БХД Зміцер Шурхай. Калі ён выходзіў ад знаёмага, да яго падышлі міліцыянты, якія запыталі яго дакументы, а пасля затрымалі. Пра гэта паведаміў берасцейскі гарадскі каардынатар БХД Алесь Чаркашын.

 

“Хутчэй за ўсё яго павезлі ў Ленінскі РАУС, а адтуль ужо павязуць у ізалятар “Паўночны”. Праўда, у прысудзе напісана, што ён павінен адбываць пакаранне па месцы прапіскі ў Іванаўскім раёне. Мы спадзяемся, што Змітра пакінуць у Берасці. Так будзе лягчэй перадаваць яму прадукты, вопратку”, – адзначыў Алесь Чаркашын.

 

Нагадаем, што Зміцер Шурхай быў асуджаны да 10 сутак арышту за акцыю салідарнасці са Змітром Дашкевічам ля сцен Гопацкай калоніі 2 жніўня.

Болей навін