Генпракуратура турбуеца лёсам Дашкевіча? (фота)

16 верасня 2011 17:56  |  Навіны

Сёньня прадстаўнікі  грамадзкага аб’днаньня “Нельга забыць”, Марына Лобава, матуля палітвязьня-маладафронтаўца Эдуарда Лобава і Севярынец Тацяна, матуля Паўла Севярынца, таксама Тацяна Кім і іншыя неабыякавыя людзі да лёсу Зьміцера Дашкевіча  разам з экс-кандыдатамі Уладзімірам Някляевым і Віталіем Рымашэўскім падалі чарговую заяву ў Генеральную Пракуратуру з патрабаваньнем разабрацца ў сітуацыі, што склалася вакол Дзмітрыя .

 

Прадстаўнікі грамадзкасьці  запатрабавалі сустрэчы з кіраўніком  аддзелу  па нагляду за законнасьцю  выкананьня крымінальных пакараньняў Генеральнай пракуратуры РБ Гарошка Ю.І. , каторы  ініцыяваў праверку ўнутры ВК-9  па ранейшых скаргах, і папрасілі яго  цяпер прымусіць Адміністрацыю ВК-9  задаволіць законыя патрабаваньні Дашкевіча  адносна ягонай галадоўкі, каторую ён трымае ўжо 4-тыя суткі.

 

Гэтаксама былі закранутыя пытаньні бясконцых спагнаньняў  убок Дашкевіча, змяшчэньне яго ў ШЫЗА, парушэньні ў абмежваньні стасункаў з адвакатам,а  менавіта размовы праз шкло і пасродкам тэлефонага апарату.

 

На сустрэчы прысутнічала Наста Палажанка, каторая размаўляла са сп.Гарошка і выказала спадзяваньне  і настойліва папрасіла, каб інцыдэнт быў вычэрпаны і Зьміцеру   палепшылі ўмовы ўтрыманьня і аддалі Біблію.  Яны доўга перамаўлялі  адносна сітуацыі ў  ВК-9, адносінаў кіраўніцтва калоніі да Зьміцера, а таксама абмяркоўвалі магчымасьць ягонага пераводу і прыцягненьне да адказнасьці Адміністрацыю ВК-9.

 

На што было адказана, што праверка адносна сітуацыі ў Дашкевіча адбываецца да цяперашніх пор і дадзеныя пытаньні цяпер на праверцы.

 

“Хаця, безумоўна, мы спадземся, што Зьміцер хутка ўжо будзе дома і больш мы сюды да вас ніколі не прыйдзем.” –  вераць удзельнікі акцыі.

 

Заява была падпісана ўсімі прадстаўнікамі разам з экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты Уладзімірам Някляевым і Віталіем Рымашэўскім і пададзена ў Генеральную Пракуратуру.

 




Болей навін