Сікорскі прыняў удзел у акцыі салідарнасці з беларусамі ў Варшаве (фота)

16 верасня 2011 22:46  |  Навіны

16 верасня, у дзень салідарнасці з Беларуссю каля Варшаўскага Універсітэта адбылася акцыя салідарнасці. 

На акцыі прысутнічала каля 35 чалавек. Перад удзельнікамі выступілі Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Колас і сябра Нацыянальнай Рады БХД Анатоль Міхнавец.

Пазней да акцыі далучыўся міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, які выказаў сваю салідарнасць з беларускім народам.

У цэнтры Варшавы луналі бел-чырвона-белыя сцягі і гучалі вызваленчыя лозунгі на беларускай і польскай мовах.

Акцыя скончылася апладысментамі ў знак салідарнасці з вязнямі рэжыму.

Болей навін