БХД распачынае падрыхтоўку да рэгістрацыі партыі (Фота)

17 верасня 2011 17:35  |  Галоўныя навіны

Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” распачаў падрыхтоўку да правядзення чацвёртага ўстаноўчага з’езду партыі, які плануецца правесці 17 снежня. Рашэнне аб гэтым 17 верасня ў Менску прыняла Нацыянальная Рада БХД.

На ёй прысутнічалі сустаршыні аргкамітэту Віталь Рымашэўскі, Георгі Дзмітрук і Алексей Шэін, рэгіянальныя кіраўнікі Тацяна Севярынец, Таісія Кабанчук, Юры Клімовіч, Мікола Баўсюк ды іншыя сябры і актывісты БХД. На жаль, у Нацыянальнай Радзе не змаглі ўзяць удзел асуджаныя па палітычных матывах сустаршыня аргкамітэту Павал Севярынец і берасцейскі абласны каардынатар Зміцер Шурхай. Разам з тым сябры БХД змаглі заслухаць відэазварот Паўла Севярынца, які адбывае пакаранне ў Пружанскім раёне.

Як адзначыў Віталь Рымашэўскі, рэгістрацыя БХД у якасці партыі абароніць актывістаў ад крымінальнага пераследу па артыкуле 193 КК Беларусі, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. “Больш за тое, людзі павінны ведаць, што “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ёсць, што яна развіваецца”, – зазначыў Георгі Дзмітрук.

Удзельнікі Нацыянальнай Рады, улічыўшы недахопы мінулых спробаў рэгістрацыі, абмеркавалі арганізацыйныя моманты правядзення Ўстаноўчага сходу і рэгістрацыі партыі. Разам з тым, кіраўніцтва БХД не мае ілюзіяў, што ўлады пойдуць на рэгістрацыю партыі і не будуць перашкаджаць дзейнасці сябраў аргкамітэту.

Таксама на Нацыянальнай Радзе былі абмеркаваны бягучая сацыяльна-палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі, стаўленне міжнароднай супрольнасці да падзеяў у Беларусі, супрацоўніцтва БХД з іншымі беларускімі дэмакратычнымі партыямі і арганізацыямі.

Апроч таго, удзельнікі Нацыянальнай Рады абмеркавалі правядзенне шэрагу кампаній: у прыватнасці, у абарону палітвязняў, за сямейныя каштоўнасці, супраць артыкулу 193 крымінальнага кодэксу Беларусі, а таксама умацаванне і развіццё рэгіянальных структур БХД. Да таго ж на Нацыянальнай Радзе былі прынятыя дзве заявы з патрабаваннем вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязьняў, а таксама спыніць ціск на сябраў БХД і спробы іх дыскрэдытацыі.

Па сканчэнні Нацыянальнай Рады прайшлі семінары для сябраў і прыхільнікаў БХД, у якіх былі закранутыя аспекты ідэалогіі і прынцыпы дзейнасці хрысціянскай дэмакратыі.

Болей навін