Вяселле сябраў БХД Валянціны Шычко і Сяргея Анянкова (Фота)
17 верасня пабраліся шлюбам сябры Нацыянальнай Рады Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Валянціна Шычко і Сяргей Анянкоў. Шчырыя віншаванні Валі і Сяржуку!
Сужэнцы сустрэлі адно аднаго менавіта ў менскім аргкамітэце БХД. Валянціна ў БХД – рэгіянальны каардынатар і менэджэр сэрыі музычных дыскаў “Беларускі Хрысьціянскі хіт”, а Сяржук – сакратар аднаго з раённых аркамітэтаў менскага БХД. Трэба адзначыць, што гэта міжканфесійны шлюб: Сяржук – каталік, а Валя з пратэстанцкай царквы “Сям’я Божая”, але маладых дабраславілі ў абедзвюх царкоўных супольнасцях.
Ад усіх сябраў БХД шчыра віншуем маладых! Жадаем новай сям’і Божага дабраславення, моцнага кахання, шчасця і ўзаемаразумення.