На евангелізацыйным канцэрце на Плошчы Незалежнасці 300 чалавек маліліся за Беларусь (Фота)

19 верасня 2011 11:16  |  Галоўныя навіны

У суботу, 17 верасня, у 20:30-22:00 на Плошчы Незалежнасці на пляцоўцы каля Чырвонага Касцёлу адбыўся вялікі евангелізацыйны канцэрт, гледачамі якога сталі каля 300 чалавек. У ім удзельнічалі разнастайныя хрысціянскія гурты, спевы якіх былі чуваць на ўсёй Плошчы.

Паміж спевамі і танцамі ўдзельнікі канцэрту заклікалі беларусаў да пакаяння, а напрыканцы маліліся, каб Божая свабода, справядлівасць і праўда запанавалі на Беларусі.

Арганізатарка фэсту Юлія Фралова з супольнасці Каштоўная Перліна Чырвонага Касцёлу ў інтэрв’ю прэс-службе БХД распавяла: 

“Я лічу, што гэта была вялікая падзея для мяне асабіста і для усёй нашай краіны, што ў сэрцы Менску на Плошчы Незалежнасці ля Чырвонага касцёла адбылася Евангелізацыя і малітва за Беларусь. Былі добрыя музыкі, апаратура. Гучалі спевы толькі на беларускай мове, тэматычныя, малітоўныя, якія несьлі Добрую Вестку аб Вольнасці, Праўдзе, Еднасьці ў Хрысце. Панавала атмасфера радасці, любові і супакою.

Паміж спевамі гучалі урыўкі з кнігі “Люблю Беларусь” Паўла Севярынца і малітвы за нашую краіну. Важна, што малітвах прысутнічалі два галоўныя моманты: запрашэнне Ісуса ў нашую краіну, каб Ён стаў Валадаром Беларусі, і адмысловая малітва за Беларусь, калі мы маліліся аб вызваленні ад усялякага зла, аб пакаянні нашага народу і аб пераменах у сэрцы і ў жыцці людзей. 

Адвагі ў правядзенні канцэрту мне дадаваў адзін цудоўны знак: герб Менску, сімвал маці Божай, на будынку педадагічнага універсітэту. Панна Марыя дзіўным чынам узвышался, панавала па-над статуяй Леніна, што для мяне вельмі сімбалічна.

Міліцыя нам не перашкаджала. Слухачы канцэрту не хацелі разыходзіцца і прасілі, каб такія канцэрты адбываліся рэгулярна і часцей. Паводле сведчаньняў гэтых людзей, яны на некалькі гадзінаў адчулі сябе ў нашай краіне свабоднымі. Веру, што нашыя перамены могуць распачацца перадусім з перамены духоўнай. Мы пераможам толькі тады, калі ўсялякія нашыя масавыя акцыі на плошчах будуць пачынацца з супольнай малітвы.”

Скончыўся канцэрт беларускім рэлігійным гімнам “Магутны Божа”, які яго ўдзельнікі і гледачы спявалі, узяўшыся за рукі.

Фота Вадзіма Маеўскага, Эрнэста Руіс-Маўчанава і Сяргея Ягелы

Болей навін