УУС Магілёўскага аблываканкама не захацела займацца вызваленнем палітвязняў (Фота)
Намеснік кіраўніка магілёўскага гарадскога аргкамітэту БХД Алег Аксёнаў атрымаў з УУС Магілёўскага аблвыканкама адказ на просьбу вызваліць палітвязняў. Адказ 5 верасня падпісаў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Н.Ф.Алёнушкін.
“Разгляд пастаўленых Вамі пытанняў не ўваходзіць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў, для разгляду якіх вы маеце права звярнуцца ў іншыя інстанцыі паводле падведамнасці”, – гаворыцца ў адказе.
Нагадаем, што першапачаткова Алег Аксёнаў звяртаўся ў Пракуратуру Магілёўскай вобласці, адкуль ужо ягоны зварот перанакіравалі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама.