Васьковічу пагражаюць чарговай справай за кратамі

19 верасня 2011 23:24  |  Палітыка

Актывісту аргкамітэту БХД Яўгену Васьковічу пагражаюць чарговай справай за кратамі.  За злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Пра гэта паведаміла жонка іншага асуджанага анархіста, Мікалая Дзядка, Валерыя Хоціна. Дзяўчына вярнулася з доўгатэрміновага спаткання з магілёўскай калоніі.

«Я пабачыла Яўгена Васьковіча — лысы, бледнатвары… — сказала Валерыя. — Ён выгукнуў нам з Міколам віншаванні і сказаў, што ў яго ўсё добра, маўляў, учора, 13 верасня, выйшаў з ШЫЗА. Пасміхаўся. Увогуле, ён амаль не выходзіць адтуль. Яму забаранілі спатканні з роднымі, перадачы, прадукты ён мае права купляць толькі на 35 тысяч на месяц. Мікола з астатнімі хлапцамі яму дапамагалі, перадавалі цыгарэты, ежу. Калі аднойчы да яго прыехалі сваякі на спатканне, ён быў у ізалятары. Спатканне не дазволілі і нехта з адміністрацыі нечага нагаварыў сваякам, ад чаго яго бабулі потым стала дрэнна. Калі выходзілі з зоны, ён крыкнуў, што яго «раскручваюць» на ячшэ адну справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі)».

 

Яўген Васьковіч быў асуджаны на сем гадоў турмы строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў падпале дзвярэй будынка КДБ у Бабруйску.

Напісаць яму можна па адрасе: 213105 г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, папраўчая калонія № 15.

Болей навін