У Гомелі затрымалі двух актывістаў БХД (абноўлена)
У Гомелі затрыманыя актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Андрэй Цянюта і Васіль Такарэнка. Яны зьбіралі подпісы жыхароў вуліцы Юбілейнай за правядзеньне 8 кастрычніка Народнага сходу.
Супрацоўнікі міліцыі забралі зьбіральнікаў подпісаў у машыну й павезьлі ў Чыгуначны РАУС. Мабільная сувязь зь імі абарвалася, і пакуль невядома, якія прэтэнзіі ім прад’яўляюць.
На пачатку верасьня міліцыянты Чыгуначнага РАУСу таксама затрымлівалі зьбіральнікаў подпісаў. Пасьля апытаньня іх адпусьцілі, скапіяваўшы, аднак, аркушы з подпісамі жыхароў у падтрымку Народнага сходу.