Паўла Севярынца не выпусцілі на працу

21 верасня 2011 09:25  |  Палітыка

Сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца, які адбывае тры гады “хіміі” ў спецкамендатуры №7 у Пружанскім раёне, у сераду, 21 верасня, не выпусцілі на працу.

 

“У дзяжурцы мне сказалі, што мушу знаходзіцца ў камендатуры”, – паведаміў палітык.

 

“Яшчэ ўчора ўвечары мяне прызначылі днявальным. Мінулы раз, будучы днявальным, я на працу пайшоў, але сёння 21 верасня. Таму зразумела, што з боку міліцыі гэта мера перасцярогі – перастрахоўваюцца”, – адзначыў Павал Севярынец.

 

Нагадаем, што 19 верасня ў Менску раніцай былі затрыманыя актывісты БХД і “Маладога фронту” Наста Палажанка і Уладзь Яроменак, якіх асудзілі на 11 і 12 сутак адпаведна. Увечары таго ж дня ля Чырвонага касцёла ўлады затрымалі Ніну Багінскую, а 20 верасня ў Гомелі – яшчэ двух актывістаў БХД: Андрэя Цянюту і Васіля Такарэнку.

 

Таксама нагадаем, што 21 верасня па ўсёй Беларусі мусяць зноў распачацца маўклівыя акцыі пратэсту штосераду.

Болей навін