Рымашэўскі: Выхад Раманчука з партыі палепшыць імідж АГП

22 верасня 2011 17:23  |  Галоўныя навіны

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук зьвярнуўся да партыйнага кіраўніцтва зь пісьмовай заявай аб выхадзе з АГП. Сваё рашэньне ён тлумачыць жаданьнем засяродзіцца на эканамічнай экспэртнай дзейнасьці. 

 

экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта, адзін з заснавальнікаў партыі БХД Віталь Рымашэўскі мяркуе, што рашэньне Яраслава Раманчука мае палітычную матывацыю:

“Што тычыцца выхаду Яраслава Раманчука з партыі і ці палепшыць гэта імідж АГП, то я думаю, што ў сёньняшніх варунках — так, палепшыць. Бо да Яраслава Раманчука склалася вельмі нэгатыўнае стаўленьне нават у тых людзей, якія за яго галасавалі, я гэта ведаю. Ну, а якое рашэньне прыме АГП, — гэта ўжо іх сувэрэннае права”.

Болей навін