Шурхай адсядзеў 9 сутак у адзіночнай камеры (фота)

23 верасня 2011 12:59  |  Галоўныя навіны

На волю выйшаў каардынатар аргкамітэта БХД па Брэсцкай вобласці, якога пакаралі арыштам за акцыю ў падтрымку палітвязня Змітра Дашкевіча.

 

Нагадаем, што праваахоўнікі затрымалі каардынатара БХД па Брэсцкай вобласці 14 верасня. Нагодай стаў прысуд, які вынес яму Горацкі суд за за акцыю салідарнасці 2 жніўня з палітвязнем Змітром Дашкевічам, — 10 сутак (1 суткі ён адсядзеў пасля затрымання ў Горках). 

Паводле слоў Шурхая, усе 9 сутак ён знаходзіўся адзін у камеры: “Міліцыянты так і сказалі, што я, маўляў, “палітычны”, таму да мяне нікога падсяляць ня будуць. Вось я і адседзеў усе дзевяць сутак адзін у камэры на 6 месцаў. Яны яшчэ тлумачылі, што гэткім чынам сфармавалі для мяне “некурачую” камэру. Але суткі цягнуліся вельмі доўга, будзілі а 6-й раніцы дзяржаўным гімнам, які ўключалі на поўны гук па радыёкропцы. На “сутках” з радыёкропкі даведаўся пра чарговае вызваленьне палітвязьняў. Чытаў Біблію, якая ляжала ў камэры”, перадае Радыё Свабода.

 

За кратамі актывіст паспеў скласці 2 абскарджвання: на пастанову Горацкага суда і на сваё затрыманне. У першым Зміцер Шурхай не згодны з рашэннем суддзі, бо не характарызуе свае дзеянні як пікет. У другім — звяртае ўвагу на тое, што затрыманне праводзілі не супрацоўнікі міліцыі з Іванаўскага раёна, як пастанавіла суддзя, а брэсцкія міліцыянты. 

Таксама ў планах Шурхая скарга на супрацоўнікаў ізалятара часовага ўтрымання, якія не прымалі перадачы ад яго сваякоў.

 

5112C262-200F-4FE3-8B59-4DFB387FA5FE_mw800_mh600_s.jpg (800×600)

 

58165.jpg (590×443)

Болей навін