Змітра Дашкевіча накіравалі з Магілёва ў Віцебск
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель. Пра адпраўку палітвязня магілёўскія актывісты даведаіся, калі паспрабавалі аддаць перадачу для яго. Нагадаем, 20 верасня стала вядома, што Дашкевіча пераводзяць з Горацкай калоніі. Паведамлялася, што ён знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА. Аднак высветлілася, што ён прабыў там толькі 7-9 гадзінаў, кажа Бухель.
Бухель: “Начальнік турмы адказваў нам па памяці. Дашкевіча ў спецвагоне з Горак прывезлі ў Магілёў, тут перачапілі да іншага цягніка. Разрыў быў 7-9 гадзін — на гэты час яго завезлі ў Магілеўскае СІЗА. І потым яго адправілі на Віцебск, у СІЗА №2. Мы сталі ўдакладняць — палкоўнік сказаў: “Я нічога не ведаю, быў закрыты пакет”.
Нагадаем, што Зміцер Дашкевіч 13 верасня абвясціў галадоўку супраць умоваў утрымання.