У Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку Андрэя Жукаўца (фота)

23 верасня 2011 13:06  |  Палітыка

23 верасня ў Беластоку аднавіўся суд над беларускім палітычным уцекачом, сябрам аргкамітэту БХД Андрэем Жукаўцом.

 

Падтрымаць яго прыехалі актывісты “Звязу для дэмакратыі ў Беларусі” з Варшавы. Перад будынкам суда яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і транспарант  з надпісам “За нашу і вашу вольнасць”. Яны скандавалі “Спыніце справу супраць Жукаўца” і “Свабоду палітвязням”.

 

Нагадаем, што прадпрымальнік і былы маладафронтавец Андрэй Жукавец у Беларусі матэрыяльна падтрымліваў “Малады фронт” і праваабаронцаў. У 1999 годзе Жукавец з’ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. Беларусь дамагаецца выдачы Жукаўца. У Польшчы суд над палітуцекачом цягнецца амаль 12 гадоў.

 

Болей навін