Беларускія і літоўскія хрысьціянскія дэмакраты абмяняліся досьведам удзелу ў мясцовых выбарах (фотарэпартаж)
Прадстаўнікі аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на чале з сустаршынём аргкамітэту БХД Віталём Рымашэўскім 24 верасьня наведалі Літву, дзе правялі сустрэчу зь сябрамі партыі Зьвяз Айчыны – Літоўскія хрысьціянскія дэмакраты (TSLK), якія зьяўляюцца дэпутатамі віленскага гарадзкога муніцыпалітэту.
Падчас сустрэчы хрысьціянскія дэмакраты Беларусі і Літвы абмеркавалі выбарчую сыстэму і мясцовае самакіраваньне ў абедзьвюх краінах.
Так, дэпутат Відас Урбанавічус распавёў пра сыстэму мясцовага самакіраваньня і паўнамоцтвы мясцовых выбарчых органаў у Літве, а яго калега Раса Башкене – пра выбарчую сыстэму і ролю партый на мясцовых выбарах у гэтай краіне.
У сваю чаргу Алесь Шамякін расказаў аб выбарчай сыстэме і паўнамоцтвах мясцовых саветаў у Беларусі, а актывісты БХД, якія маюць досьвед удзелу ў мясцовых выбарах – аб перашкодах, зь якімі яны сутыкаліся падчас выбарчых кампаній.
Літоўскія дэпутаты былі зьдзіўленыя адсутнасьцю якіх-небудзь правоў і рэальных паўнамоцтваў у мясцовых саветаў у Беларусі, а таксама наяўнасьцю вялікай колькасьці перашкодаў для кандыдатаў у мясцовыя дэпутаты ад дэмакратычных сілаў.
Пасьля сканчэньня канфэрэнцыі прадстаўнікі БХД узялі ўдзел у экскурсіі па Вільні, а таксама ў фэстывале нацыянальных рамёстваў, страў і культур “Кірмаш народаў”.
Фотарэпартаж Надзеі Гацак