У Віцебску адбыўся ўстаноўчы сход БХД (фота)
У Віцебску 24 верасня адбыўся ўстаноўчы сход мясцовага аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Як паведаміла каардынатарка БХД па Віцебскай вобласці Тацяна Севярынец, людзей было шмат, неабходную колькасць сябраў для рэгістрацыі партыі Віцебск сабраў.
Удзельнікі сходу заслухалі справаздачу аб дзейнасці аргкамітэту, абмеркавалі сваю працу і прынялі план дзеянняў на будучыню.
Нагадаем, аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” распачаў падрыхтоўку да правядзення чацвёртага ўстаноўчага з’езду партыі, які плануецца правесці 17 снежня. Рашэнне аб гэтым 17 верасня ў Менску прыняла Нацыянальная Рада БХД.