СПЫНІЦЬ КАТАВАННІ ЗМІТРА ДАШКЕВІЧА!
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя сумесна з Маладым Фронтам і Маладой Беларуссю 27 верасня прынялі сумесную заяву з патрабаваннем спыніць катаванні лідара МФ і сябра БХД Змітра Дашкевіча.
СПЫНІЦЬ КАТАВАННІ ЗМІТРА ДАШКЕВІЧА!
Лідар “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў нечалавечых умовах. Ціск, які аказваўся на яго з моманту незаконнага арышту 18 снежня 2010 г., зараз перайшоў у адкрытыя катаванні. Яго пазбаўляюць сна і ежы, спрабуюць зламіць псіхалагічна.
Пад пагрозай апынулася здароўе і жыццё маладзёжнага палітычнага лідэра, шчырага хрысціянскага верніка.
Мы патрабуем спыніць катаванні Змітра Дашкевіча. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і іх поўнай рэабілітацыі.
Павал Севярынец, сустаршыня БХД
Віталь Рымашэўскі, сустаршыня БХД
Аляксей Шэін, сустаршыня БХД
Георгі Дмітрук, сустаршыня БХД
Алесь Кіркевіч, намеснік старшыні “Маладога Фронту”
Артур Фінькевіч, старшыня руху “Маладая Беларусь”