Міліцыя абскардзіла апраўдальны прысуд Змітру Шурхаю (фота)

27 верасня 2011 19:55  |  Палітыка

Старшыня Маскоўскага раённага аддзела ўнутраных спраў Берасця І.Жыгалаў абскардзіў апраўдальны прысуд, вынесены абласному каардынатару аргкамітэта па стварэнню партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Змітру Шурхаю.

 

“Хутчэй за ўсё суд адменіць мінулае сваё рашэнне. У выніку мая справа ўжо ў трэці раз будзе разглядацца ў раённым судзе”, – адзначыў Зміцер Шурхай прэсавай службе БХД.

 

“Вельмі быў здзіўлены калі атрымаў па пошце вось гэтую паперку з суда. Магчыма яны не думалі, што калі апраўдаюць мяне, што і адбылося, я сказаў, што буду дабівацца кампенсацыі, як матэрыяльнай, так і маральнай. Буду дабівацца, каб да адказнасці прыцягнулі ўсіх супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў маім затрыманні. Магчыма, каб не было ніякіх дзеянняў з майго боку ў гэтым напрамку, то і вырашылі абскардзіць вось гэтую пастанову наконт апраўдання”, – лічыць актывіст, перадае Радыё Рацыя.

 

Судовае паседжанне адбудзецца ў чацвер, 29 верасня, а 9.30 ў Берасцейскім абласным судзе па адрасе вуліца Савецкіх памежнікаў, 41.

 

Міліцыя абскардзіла апраўдальны прысуд Змітру Шурхаю (фота)

 

Нагадаем, што 2 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Берасця адбыўся перагляд судовай справы ў дачыненні да Зміцера Шурхая па факце прэвентыўнага затрымання перад маўклівай акцыяй пратэсту 28 чэрвеня 2011 года і далейшага 7-суткавага арышту. Суддзя спыніла справу за адсутнасцю складу правапарушэння: актывісту ўмянялася брыдкаслоўе ў грамадскім месцы.

Болей навін