У Слоніме адбыўся Ўстаноўчы сход БХД
У Слоніме 27 верасня адбыўся Устаноўчы сход мясцовага аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, у якім узялі ўдзел 12 чалавек. Пра гэта паведаміў мясцовы каардынатар БХД Іван Бедка.
“Мы будзем праводзіць яшчэ адзін сход, бо ў гэтым, на жаль, не ўсе змаглі паўдзельнічаць”, – адзначыў актывіст.
Паводле яго словаў, удзельнікі сходу прынялі за аснову статут і праграму Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, а таксама вылучылі дэлегатаў на нацыянальны ўстаноўчы сход Партыі, які адбудзецца 17 снежня.