Хрысціянскія дэмакраты Украіны маліліся за беларускіх палітвязняў (фота)
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Георгі Дзмітрук 21 верасня ўзяў удзел мерапрыпремствах, якія ладзілі хрысціянскія дэмакраты Украіны. Пра гэта ён паведаміў прэсавай службе БХД.
“Было два мерапрыемствы: першае – першы Украінскі нацыянальны малітоўны сняданак, другое – Форум Хрысціянскіх палітыкаў. З маёй ініцыятывы адбылася малітва за палітвязняў у Беларусі”, – паведаміў Георгі Дзмітрук.
Як адзначыў народны дэпутат Украіны, сакратар Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу Давід Жванія, арганізатары мерапрыемстваў былі радыя вітаць сустаршыню БХД на ўкраінскай зямлі. “Шчыра дзякуем Вам за ўдзел у Форуме хрысціянскіх палітыкаў, за Вашу дапамогу і падтрымку. Дзякуючы Вашай актыўнай пазіцыі як падчас працы секцый, так і падчас малітоўнага сняданку, мы змаглі абмеркаваць важныя для украінскай і еўрапейскай супольнасці праблемы, а менавіта абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і правоў дзяцей”, – адзначыў ён.
“Гэта, безумоўна, знакавая падзея ў нашай гісторыі. Упершыню за час нашай незалежнасці хрысціянскія палітыкі, эксперты і грамадскія дзеячы Еўропы і Украіны сабраліся разам, каб абмеркаваць актуальныя праблемы”, – лічыць сакратар ХДС Украіны.
“Перакананыя, што Малітоўныя сняданкі і Форумы хрысціянскіх палітыкаў стануць добрай традыцыяй у Украіне, і мы зможам штогод збіраць усё больш нашых аднадумцаў і сапраўдных сяброў для правядзення шырокага дыялогу і абмену вопытам”, – заявіў Давід Жванія.
Хрысціянскія дэмакраты ўсёй Еўропы павінны аб’ядноўваць свае намаганні дзеля нашай агульнай мэты – абароны і прапаганды традыцыйных каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове еўрапейскай цывілізацыі. ХДС Украіны адкрыты для супрацоўніцтва і любых прапаноў адносна распаўсюджвання хрысціянска-дэмакратычных каштоўнасцяў, развіцця грамадзянскай супольнасці і міжпартыйных сувязяў”, – падкрэсліў украінскі палітык.