Невядомыя ўночы размалявалі машыну Дзяніса Садоўскага (фота)
Уноч з 28 на 29 верасня невядомыя размалявалі машыну адказнага сакратара аргкамітэту БХД Дзяніса Садоўскага. Яны памяранцавай фарбай напісалі на машыне “БАТЭ – чимпион”.
“Я не звязваю дадзеную падзею з палітыку. Я таксама ўчора глядзеў матч і падтрымліваў БАТЭ, але падобныя дзеянні я расцэньваю як хуліганства”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.
Ён паведаміў, што на месца здарэння былі выкліканы супрацоўнікі міліцыі, якія маюць распачаць справу аб хуліганстве.