У Гомелі прайшоў семінар па ідэалогіі хрысціянскай дэмакратыі
У Гомелі 28 верасня адбыўся семінар для сябраў і прыхільнікаў БХД, у якім былі закранутыя аспекты ідэалогіі і прынцыпы дзейнасці хрысціянскай дэмакратыі. Пра гэта паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД па Гомельскай вобласці Юры Клімовіч.
Семінар правялі сябры аргкамітэту БХД Алесь Шамякін і Зміцер Трафімчук. Удзел у ім узялі 23 актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Падчас семінару яго ўдзельнікі наведалі ізалятар часовага ўтрымання, у якім утрымліваюцца актывісты БХД Андрусь Цянюта і Кастусь Жукоўскі, а таксама грамадскі актывіст Зміцер Шаўчэнка. Сябры БХД пакінулі для іх перадачы, у тым ліку сокі і літаратуру.