Сустракайма з Акрэсьціна Насту Палажанку і Ўладзя Яроменка!

29 верасня 2011 22:39  |  Навіны

Заклікаем усіх неабыякавых людзей сустрэць з адміністрацыйнага арышту маладафронтаўцаў і сябраў БХД Насту Палажанку і Ўладзя Яроменка у пятніцу 30 верасьня і ў суботу 1 кастрычніка адпаведна. Яны адбываюць адміністрацыйны арышт у ізалятары правапарушальнікаў па адрасе зав. Акрэсьціна, 36 у Менску. Насту павінны вызваліць у 8:30 раніцы ў пятніцу, а Ўладзя – у гэты ж час у суботу. Сустракайма!

 

Нагадаем, 19 верасьня, у дваццатую гадавіну прызнаньня “Пагоні” і бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі Наста Палажанка і Ўладзімер Яроменак былі затрыманыя ў Менску. Маладыя людзі меліся вывесіць у горадзе некалькі нацыянальных сьцягоў, аднак былі арыштаваныя супрацоўнікамі Цэнтральнага РАЎС і асуджаныя судом Цэнтральнага раёну Менску да 11 і 12 сутак па абвінавачваньні ў парушэньні парадку правядзеньня і арганізацыі масавага мерапрыемства.

 

Нагадаем таксама, што за падзеі 19 сьнежня 2010 году ў Менску Наста Палажанка была асуджаная на 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год, а Ўладзімер Яроменак атрымаў 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму, але быў вызвалены 13 жніўня.

Болей навін