Аляксей Шэін і Павал Севярынец абмеркавалі сітуацыю са Змітром Дашкевічам
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Аляксей Шэін наведаў у спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанксага раёну другога сустаршыню аргкамітэту БХД Паўла Севярынца, які знаходзіцца там на “хіміі”.
Падчас сустрэчы лідары БХД абмеркавалі актуальныя палітычныя пытанні, у тым ліку сітуацыю з лідарам Маладога Фронту Змітром Дашкевічам. Таксама яны закранулі падрыхтоўку да ўстаноўчага з’езду БХД і бягучую і планаваную дзейнасць аргкамітэту.