Рымашэўскі: з Лукашэнкам трэба размаўляць у адзін голас
Ва Усходнім партнёрстве былі памылкі. Але гэта не значыць, што ўся стратэгія была памылковай. З пэўнымі зменамі яе неабходна працягваць, – кажа Віталь Рымашэўскі, адзін з былых беларускіх кандыдатаў у прэзідэнты.
Віталь Рымашэўскі, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, сказаў, што вельмі станоўча ставіцца да праграмы Усходняе Партнёрства. Ён лічыць, што беларусам яна дае шанец зблізіцца з Еўропай і прыцягвае ўвагу да Беларусі палітыкаў ЕС.
Апазіцыянер паказвае на тое, што ўсе перамовы ЕС з Лукашэнкам павінны быць узгоднены з беларускай апазіцыяй і ЗША, каб беларускія ўлады не мелі магчымасці маніпуляваць і выкарыстоўваць гэтыя перамовы на сваю карысць. Варшаўскі саміт сфармуляваў агульнае пасланне: да моманту вызвалення палітзняволеных і правядзення свабодных выбараў не будзе ніякай падтрымкі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Віталь Рымашэўскі адзначыў, што значэнне гэтага паслання складаецца ў тым, што гэта аднадушнае патрабаванне ад апазіцыі і Еўрапейскага Саюза. ” Я думаю, што ўлады не хочуць вызваляць зняволеных. Я думаю, аднак, што яны будуць вымушаныя зрабіць гэта, калі пазіцыя Еўрапейскага Саюза будзе заставацца гэтак жа цвёрдай, як была раней”, – сказаў Віталь Рымашэўскі.
– Як вы ацэньваеце саміт Усходняга Партнёрства? Ці дапаможа гэта беларускай дэмакратыі?
– Дэмакратыя ў Беларусі залежыць толькі ад беларусаў. Усходняе партнёрства можа быць толькі адным з інструментаў, якія дапамагаюць нам зрабіць гэта. Я станоўча ацэньваю гэту ініцыятыву, паколькі яна дае магчымасць Беларусі – і грамадскасці, і ўладам – стаць бліжэй да Еўрапейскага саюза. З іншага боку, Усходняе Партнёрства накіроўвае увагу еўрапейскіх палітыкаў да Беларусі. Гэта надзвычай важна. Так што, я думаю, гэта вельмі добрая ініцыятыва. Вядома, не ўсё, што чакалі, дасягнута, былі і памылкі ў гэтым праекце, у тым ліку з боку ЕС. Але памылкі – гэта не значыць, што ўся стратэгія памылковая. Са зменамі яна павінна быць прадоўжана.
– Як вы думаеце, што трэба змяніць?
– Калі вяліся перамовы з беларускімі ўладамі і Аляксандрам Лукашэнкам, чыноўнікі нават не ведалі, што адбываецца на гэтых перамовах, у прыватнасці што ЕС прапаноўвае Беларусі. Гэтага ніхто не ведаў, Беларусь магла гэтым маніпуляваць.
Цяпер нам трэба ўсе праграмы і эканамічны ціск і падтрымку распрацоўваць разам – з беларускай апазіцыяй, Еўрапейскім Саюзам, Злучанымі Штатамі. З беларускімі ўладамі мы павінны размаўляць у адзін голас.
– Якое пасланне гэтага саміту? Сяргей Мартынаў, які меўся давесці яго да Лукашэнкі, не прыехаў.
– Пасланне было сфармавана напачатку саміту. Найгалаўнейшым з пунктаў ёсць вызваленне ўсіх палітзняволеных, іх рэабілітацыя, а пасля гэтага толькі перамовы аб далейшым супрацоўніцтве.
Тое, што міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў не прыехаў – тым горш для беларускіх уладаў. Мы ведаем, што ўлады хацелі мець высокае прадстаўніцтва, але ім сказалі, што без вызвалення зняволеных гэта не ўяўляецца магчымым. Яны хацелі зрабіць добрую міну пры дрэннай гульні.
– Аляксандр Лукашэнка, як паведамляецца, абяцаў кіраўніку МЗС Балгарыі Мікалаю Младзенаву, што вызваліць зняволеных да сярэдзіны кастрычніка. Вы думаеце, што гэта магчыма?
– Я думаю, што ўлады не хочуць вызваляць зняволеных. Я думаю, аднак, што яны будуць вымушаныя зрабіць гэта, калі пазіцыя Еўрапейскага Саюза будзе заставацца гэтак жа цвёрдай, як была раней. Ці зробіць ён гэта да сярэдзіны кастрычніка – магчыма, пазней. Беларускія ўлады пакажуць, што яны не залежаць ад міністра замежных спраў Мікалая Младзенава. Уцечка такой інфармацыі ў прэсу вельмі незручная для іх. Зараз беларускія ўлады прадэманструюць, што яны незалежныя ад уладаў Балгарыі і Еўрапейскага Саюза.
Я перакананы, што пры захаванні такой жорсткай пазіцыі Еўрапейскага саюза, як сёння, усе зняволеныя выйдуць на волю.
– Як грамадзяне Еўропы, Злучаных Штатах, могуць дапамагчы Беларусі?
– Перш за ўсё, гаворка ідзе аб падтрымцы нашай стратэгіі. Яе значэнне заключаецца ў тым, што еўрапейскія палітыкі падтрымліваюць тое, што мы прапанавалі. Я падкрэсліваю, што мы патрабуем дэмакратыі, спынення рэпрэсій і адначасова падрыхтоўку плану дапамогі Беларусі, накіраванага на рэфармаванне беларускай эканомікі. Гэты план павінен быць рэалізаваны толькі пасля таго, як выкананы першы пункт: вызваленне палітычных зняволеных і іх рэабілітацыя. Еўрапейцаў мы просім, каб сачылі за палітыкамі і нагадвалі ім, што трэба лічыць не толькі грошы, але і каштоўнасці.