Чэшскі ПЭН-клуб заступіўся за Змітра Дашкевіча

04 кастрычніка 2011 11:22  |  Грамадства

Прэзідэнт ПЭН-клубу Чэшскай Рэспублікі Іржы Дзедзечак 3 кастрычніка ад імя кіруемай арганізацыі звярнуўся ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, Генеральную пракуратуру, Адміністрацыю Прэзідэнта і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з просьбай правесці ўсебаковае расследаванне фактаў катавання сябра БХД, лідара МАладога Фронта Змітра Дашкевіча.

Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь 

 

ЗВАРОТ

з прычыны з’яўлення ў СМІ інфармацыі пра катаванні, маральны і фізічны ціск,
які чыніцца ў адносінах да Дашкевіча Дзмітрыя Вячаслававіча.

 

26 верасня 2011 г. у сродках масавай інфармацыі з’явілася інфармацыя (ліст Дзмітрыя Дашкевіча да сваёй нарачонай Насты Палажанкі ад 19 верасня 2011 г.), у якім ён просіць тэрміновай сустрэчы са сваім адвакатам, з прычыны крытычнай сітуацыі, ў якой ён апынуўся ў выніку ціску, пераследу і катаванняў з боку адміністрацыі Горацкай папраўчай калоніі №9. У вышэйзгаданым лісце ён сярод іншага напісаў: “Да лепшага змяніцца сітуацыя ў Горках не пажадала. Зусім наадварот. Сказаць, што змянілася яна да горшага – не сказаць нічога…. Вызначылі мне тамтэйшыя такую кабалу, з якое, пэўна, я ўжо і ня выберуся… Спаў за 2 сутак 1,5 гадзіны і еў 0,5 раза”.

 

Дзмітрый Дашкевіч, затрыманы 18 снежня 2010 г. і асуджаны 24 сакавіка 2011 г. на 2 гады пазбаўлення волі паводле беспадстаўнага абвінавачвання ў Горацкай папраўчай калоніі №9 Дзмітрый Дашкевіч доўгі час знаходзіўся ў штрафным ізалятары, пазбаўлены цёплай вопраткі і Бібліі, так што вымушаны быў абвясціць галадоўку пратэсту, пра што і паведаміў свайму адвакату падчас сустрэчы, якая адбылася 13 верасня 2011 г.

 

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь сцвярджае, што дзяржава забяспечвае недатыкальнасць і годнасць асобы:

“Ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму да яго годнасці абыходжанню ці пакаранню” (артыкул 25).

 

У сувязі з вышэйуказанай інфармацыяй просім правесці ўсебаковае расследаванне фактаў катавання ў Горацкай папраўчай калоніі №9, а таксама ў іншых месцах, дзе знаходзіўся Дзмітрый Дашкевіч падчас этапавання.

 

Патрабуем спыніць маральны і фізічны ціск, які аказваецца на Дзмітрыя Дашкевіча, выявіць і пакараць вінаватых у гэтым службовых асобаў, а таксама зрабіць захады дзеля недапушчэння паўтарэння падобных фактаў у будучыні.

 

Ад імя ПЭН Клуба Чэшскай рэспублікі

3.10. 2011

Болей навін