Наста Палажанка наведала турму, дзе сядзіць Зміцер Дашкевіч
Па яе словах, на новым месцы палітвязень пачуваецца нядрэнна і не скардзіцца на адміністрацыю калоніі ды ўмовы ўтрымання.
У Глыбоцкай калоніі стан Змітра Дашкевіча нявеста ацэньвае як “звычайны”. Палажанка сустрэлася таксама з кіраўніцтвам калоніі. Як кажа Наста, вынікамі размовы яна засталася задаволенай.
Самога Дашкевіча Палажанка не бачыла — з ім дазволілі сустрэцца толькі адвакатцы Марыне Кавалеўскай.
Сёння таксама высветлілася, што вяселле Дашкевіча і Палажанкі за кратамі не адбудзецца. Рэч у тым, што дагэтуль так і “не знайшоўся” пашпарт палітвязня, забраны ў яго пры арышце.
Таксама калонію наведаў маладафронтавец Мікола Дземідзенка.