Севярынец: ненармальна, калі ў такой установе няма дзе памыцца
У спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, няледзячы на адсутнасць гарачай вады, адмовіліся прыняць бойлер, які прывёз сустаршыня Беларускай храсціянскай дэмакратыі Георгій Дзмітрук.
– Пры сённяшняй сістэме татальнага кантролю, калі ўсе ўсіх баяцца, баяцца ўзяць такую дапамогу на баланс спецустановы, баяцца яе ўсталяваць. У выніку сто асуджаных чалавек застаюцца без гарачай вады. У добрым выпадку раз на тыдзень ездзім у лазню ў Пружанах. Але спадзяемся, што ўдасца ўсё ж такі, бо людзі хочуць жыць лепей, гэта ненармальна калі ў такой установе няма дзе памыцца.
У спецкамендатуры ў вёсцы Куплін “на хіміі” адбывае трохгадовае пакаранне за ўдзел у Плошчы 2010 сустаршыня БХД Павел Севярынец.
“Мне захацелася проста дапамагчы, бо людзі жывуць і няма банальна дзе памыцца ім, няма гарачай вады. Бойлер я знайшоў, але адміністрацыя спецкамендатуры зараз думае, ці прымаць яго. Часам “хімікаў” пускаюць у лазню ў Пружаны, але гэта хутчэй нейкі інструмент уздзеяння на іх – адпусціць, ці не адпусціць”, – кажа Георгі Дзмітрук.