Алесь Кіркевіч наведаў Паўла Севярынца
Намеснік старшыні Маладога Фронта і сябар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Алесь Кіркевіч наведаў сустаршыню аргкамітэту БХД Паўла Севярынца, які знаходзіцца на “хіміі” ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.
Падчас сустрэчы палітвязні абмеркавалі ўмовы знаходжання ў СІЗА КДБ, бягучую сітуацыю ў Беларусі і іншае, паведаміў Павал Севярынец.
Нагадаем, што Алесь Кіркевіч быў асуджаны да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 19 снежня 2010 года. 31 жніўня Аляксандр Лукашэнка напісаў загад аб яго вызваленні.