Палітыкі і праваабаронцы дасягнулі кансэнсу ў дачыненні спісу палітвязняў: у яго ўвайшлі анархісты

05 кастрычніка 2011 12:10  |  Галоўныя навіны

У сераду, 5 кастрычніка, з ініцыятывы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі адбыліся кансультацыі па праблеме палітвязняў у Беларусі. Апроч прадстаўнікоў БХД і АГП, у сустрэчы ўзялі ўдзел праваабаронцы Валянцін Стафановіч і Алена Танкачова, сваякі палітвязянў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і іншыя.

 

Удзельнікі сустрэчы дамовіліся ўнесці ў спіс палітвязняў так званых “анархістаў”, у тым ліку сябра БХД з Бабруйска Яўгена Васьковіча. Цяпер у спіс палітвязняў, вызвалення якіх патрабуюць дэмакратычныя актывісты, уваходзяць 14 чалавек: Саннікаў, Севярынец, Бяляцкі, Аўтуховіч, Бандарэнка, Статкевіч, Дашкевіч, Лобаў, Аліневіч, Францкевіч, Дзядок, Пракапенка, Сырамалотаў і Васьковіч.

 

“Я лічу гэтае паразуменне вельмі важным. Людзі, арыштаваныя па справах анархістаў, з’яўляюцца такімі ж палітвязнямі, як і ўдзельнікі Плошчы. Прысуды ў дачыненні іх раўназначныя прысудам удзельнікам Плошчы, яны неапраўдана жорсткія, неабгрунтаваныя і палітычна матываваныя. З гэтым спісам мы будзем звяртацца да міжнароднай супольнасці і ўладаў, патрабуючы іх поўнага вызвалення”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Болей навін