У Баранавічах затрымалі Змітра Шурхая

06 кастрычніка 2011 11:50  |  Галоўныя навіны

6 кастрычніка а 12:30 каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай быў зняты з цягніка па дарозе Берасце-Менск. Затрыманне праводзілі двое чалавек: адзін у цывільным, другі ў форме.

 

Змітра Шурхая затрымалі па падазрэнні ў намеры здзейсніць парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах. Яго накіравалі ў дзяжурную частку Чыгуначнага вакзалу Баранавічаў, дзе мае вырашыцца ягоны лёс.

 

“Хутчэй за ўсё будуць суткі”, – паспеў паведаміць Зміцер Шурхай.

Болей навін