Рымашэўскі: усё накіравана толькі на ўмацаванне ўлады
Па яго словах, калі нехта і ўспрыняў як знак магчымых зменаў адстаўку адыёзнага міністру юстыцыі Галаванава, то на тле паправак, унесеных Палатай прадстаўнікоў у Закон “Аб масавых мерапрыемствах”, гэтыя знакі губляюць сэнс.
– Могуць быць нейкія планы ва ўлады. Магчыма, гэта пачатак чарговай спробы паказаць, што ў Беларусі ёсць змены. Але гэта марныя спробы, яны касметычныя. Таму што, калі дэкларуюцца жаданні пераменаў, жаданне дэмакратызацыі, а на самрэч прымаюцца дыскрымінацыйныя законы. Усім зразумела, што ніякага паляпшэння ў Беларусі не назіраецца і нават не плануецца.
Па словах Рымашэўскага, відавочна, што ўлада страціла давер грамадства. Каб вярнуць да сябе давер, улада павінна пакаяцца, зрабіць іншыя фундаментальныя змены на дзяржаўным узроўні, а не ператасоўваць міністраў і не прымаць законы, якія дыскрымінуюць грамадства.