Дзяніс Дашкевіч: трэба яднацца
Я думаю, што БХД
ў першую чаргу павінна прапанаваць усім палітычным дэмакратычным структурам пачынаць рэальнае аб’яднанне, а не на словах, так як гэта адбываецца цяпер. Народ не пацягнецца не да аднаго дэмакратычнаго руху, бачачы, што мы не можам разабрацца паміж сабой, яскравы таму прыклад: зварот І. Халіп да Я. Раманчуку, мякка кажучы, не зусім карэктны, для палітыка, і тым больш журналіста.Просты народ успрымае любую дэмакратычн
ую партыю, як апазіцыйную, і промах кожнага апазіцыянера, кладзе цень на кожнага прадстаўнікадэмакратычных сілаў Беларусі.Таксама БХД неабходна распрацаваць выразную праграму выхаду з кр
ызісу, і з гэтай праграмай рыхтавацца да парламенцкіх выбараў.Як вы ставіцеся ды Народнага сходу?
Ці падтрымліваеце ўдзел БХД у акцыі 8 кастрычніка?Катэгарычна не прымаю ўдзел БХД у
Народным сходзе, бо незразумела хто яго наогул арганізоўвае. Калі з’явілася такая ініцыятыва, у БХД ніхто не пытаўся меркавання з гэтай нагоды. Так з якой нагоды мы павінны дапамагаць яго арганізатарам? Тым больш, некаторыя з арганізатараў Народнага сходу, час ад часу не зусім карэктна ставяцца і да нашай партыі. Асабіста я супраць гэтага мерапрыемства.Ці лічыце вы неабходным для БХД далучыцца ды маўклівых акцыяў штосераду?
Лічу, што актывісты БХД, могуць там ўдзельнічаць толькі, як
шараговыя грамадзяне, па той простай прычыне, што не намі гэтая ініцыятыва была прыдуманая, але дапамогу ў распаўсюдзе інфармацыі можна аказаць, і не ў якім разе не ставіць сябе ў якасці арганізатараў РЧСС. Асабіста я не думаю, што такім чынам можна дамагчыся змен, гэта хутчэй спосаб паказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, проста выказаць пратэст.