Дзяніса Садоўскага і Аляксея Змушко выклікаюць у пракуратуру

07 кастрычніка 2011 09:48  |  Галоўныя навіны

Напярэдадні правядзення 8 кастрычніка ў многіх гарадах Беларусі Народнага сходу двух актывістаў аргкамітэту БХД выклікаюць у пракуратуру.

 

Так, увечары 6 кастрычніка ўчастковы прыходзіў дадому да адказнага сакратара аргкамітэту БХД Дзяніса Садоўскага. Ён спрабаваў даведацца ад бацькоў палітыка аб месцазнаходжанні іх сына. Не дамогшыся гэтага, ён паведаміў, што павінен перадаць Дзянісу Садоўскаму позву ў пракратуру, але не будзе рабіць гэтага, паколькі яго няма.

 

Так і не ўручыўшы позву і не паведаміўшы, якую пракуратуру і калі Дзянісу Садоўскаму, трэба прыйсці, ён сышоў. “Хутчэй за ўсё мяне хацелі папярэдзіць аб няўдзеле ў акцыі 8 кастрычніка”, – адзначыў адказны сакратар БХД.

 

Таксама ў пракуратуру выклікалі і намесніка каардынатара аргкамітэту БХД па Гомельской вобласці Аляксея Змушко з Рэчыцы. “Патэлефанавалі і сказалі, каб я абавязкова прыйшоў да іх да 16:00. Хочуць паразмаўляць наконт плануемых на заўтра Народных сходаў”, – адзначыў актывіст.

Болей навін